У Валожыне з'явіцца вуліца Вячаслава Кебіча


Валожынскі раённы савет дэпутатаў вырашыў перайменаваць вуліцу Карла Маркса ў вуліцу Вячаслава Францавіча Кебіча.

Адпаведнае рашэнне было апублікаванае 18 сакавіка на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Вячаслаў Кебіч – першы прэм’ер-міністар Рэспублікі Беларусь (1991-1994), удзельнік падпісання Белавежскіх пагадненняў. На выбарах 1994 года ён быў галоўным апанентам Аляксандра Лукашэнкі, разам з ім выйшаў у другі тур. Памёр Кебіч у снежні 2020 году ва ўзросце 84 гадоў ад COVID-19.

Фотарэпартаж
У Менску развіталіся з першым прэм’ерам Беларусі Вячаславам Кебічам
2020.12.11 16:32

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў