Сочы: Бел-чырвона-белыя фанаты на Алімпіядзе


Ці ганарацца нацыянальна свядомыя заўзятары залатым медалём Дар’і Домрачавай, якая адзначала перамогу ў кампаніі Аляксандра Лукашэнкі? Рэпартаж Сяргея Падсасоннага.

Вячаслаў Кучук працуе на Алімпіядзе ў Сочы валанцёрам. На ягоным твары намаляваны бел-чырвона-белы сцяжок, штандар тых жа колераў ён трымае ў руках. Сяргей Падсасонны ўзяў інтэрв’ю ў нацыянальна свядомага заўзятара па дарозе на цырымонію ўзнагароджання біятланісткі Дар’і Домрачавай, якая ўчора заваявала залаты медаль.

{movie}Сочы: бел-чырвона-белыя фанаты на Алімпіядзе|right|14773{/movie}

Для Вячаслава Кучука Алімпіяда – значная падзея, якую не сапсавалі шматлікія недапрацоўкі арганізатараў. Ён марыць пра тое, каб на Алімпіядзе ў якасці дзяржаўнага беларусы ўздымалі бел-чырвона-белы сцяг і спявалі зусім іншы гімн, але гэта не перашкаджае яму цешыцца з перамогі суайчынніцы.

Падрабязнасці – у відэаматэрыяле.

АК, belsat.eu

Стужка навінаў