Хто інвестуе ў Беларусь?


Замежныя інвестары летась уклалі ў рэальны сектар эканомікі нашае краіны $ 15 млрд.

Асноўнымі інвестарамі ў 2013 годзе была Расея (48,6 % ад усіх інвестыцыяў), Вялікая Брытанія (21,4 %), Кіпр (7,1 %), Нідэрланды (4,9 %), а таксама Аўстрыя (3,4 %). Найчасцей замежныя інвестары ўкладалі свае грошы ў сферу гандлю (34,8 % інвестыцыяў), транспарт (28,6 %), прамысловасць (23,4 %), інфармуе агенцтва БелТА са спасылкаю на Нацыянальны статыстычны камітэт.

74 % укладзеных замежнікамі ў беларускую эканоміку грошай мелі характар прамых інвестыцыяў.

Вельмі паказальныя звесткі Белстату адносна размеркавання інвестыцыяў па рэгіёнах. Найбольшыя сумы за 2013-ы трапілі ў Менск – 74,1 %. На арганізацыі Гомельскай вобласці прыйшлося 8,1 %, на Менскую вобласць – 6,8 %.

ЮВ паводле БелТА

Стужка навінаў