Вырак за забойства Сардэчкінай – 15 гадоў калоніі (Дадалося відэа)


За забойства Ганны Сардэчкінай ейнага былога мужа асудзілі на 15 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Сваю віну Канстанцін Казлоў прызнаў.

15 гадоў узмоцненага рэжыму – гэта максімальнае пакаранне за такое злачынства. Падчас папярэдняга расследавання Казлоў прызнаўся ў забойстве былой жонкі і паказаў, дзе схаваў ейныя парэшткі. Высветлілася, што падчас сваркі дома ён задушыў яе, затым падзяліў у ваннай цела кухонным нажом, частку парэшткаў закапаў у лесапаркавай зоне каля вуліцы Алешава, частку – утапіў у Цнянскім вадасховішчы.
{movie}Прысуд за забойства лучніцы: відэа з залы суда|right|14751{/movie}
Сварка былых мужа і жонкі адбылася ў кватэры Казлова, дзе пасля разжэнства жылі Сардэчкіна з іхным 4-гадовым сынам, нібыта праз тое, што жанчына абмяжоўвала магчымасць бацькі бачыцца з дзіцём. Казлоў паваліў Сардэчкіну на падлогу і задушыў яе. На судзе ён зазначыў, што дзіця не бачыла гэтага, аднак хлопчык у судзе распавёў, што бачыў, як «тата маму перамог».

МЛ, паводле БелаПАН

Стужка навінаў