Замежныя журналісты ў шоку ад гатэляў у Сочы (фота)


Алімпіяда распачынаецца паслязаўтра, а па гатэлях яшчэ ходзяць будаўнікі ды рабочыя.

Зімовыя гульні ў Сочы стартуюць 7 лютага. Большасць гатэляў, якія маюць прыняць журналістаў, дагэтуль не гатовыя.

Спартовы прадзюсар тэлеканалу «CNN» Гэры Рыкі піша ў «Twitter’ы», што з 11 пакояў, замоўленых у сочынскім гатэлі 5 месяцаў таму, дасяжны толькі адзін. Калегі дадаюць, што ў нумарах няма гарачай вады, ацяплення ды інтэрнэту.

«На рэцэпцыі ў нашым гатэлі няма падлогі, але затое ёсць вось гэты гасцінны фотаздымак», – працягвае тэму кіраўнік карпункту «Бі-бі-сі» ў Маскве Кевін Бішоп.

2

Рэпарцёрка «Chicago Tribune» Стэйсі Сэйнт Клэр паведамляе, што ў ейным пакоі ўвогуле няма вады. Адміністрацыя абяцае вадаправод адрамантаваць, але раіць не ўмывацца з-пад крану, бо вада ўтрымлівае небяспечныя рэчывы.

BfmfjoTCMAAMPy0

Замежны карэспандэнт «The Globe and Mail» Марк МакКінан трапіў у гатэль, дзе няма… рэцэпцыі. Ён падказвае іншым, што зарэгістравацца можна ў пакоі, дзе жыве ўладальнік.

АК, паводле washingtonpost.com

Стужка навінаў