Праз 20 гадоў колькасць захворванняў ракам узрасце больш чым на 50% (інфаграфіка)


Сусветная арганізацыя здароўя папярэджвае, што з 2034 г. штогод каля 22 млн жыхароў Зямлі будуць захворваць на рак.

{movie}Ці ёсць у Беларусі добрыя анколагі?|right|14628{/movie}

Паводле апошніх звестак, штогод гэтую хваробу дыягнастуюць у 14 млн чалавек. САЗ прагназуе, што ў бліжэйшыя 20 гадоў колькасць тых, хто захварэў, вырасце да 22 млн за год. За гэты ж перыяд смяротнасць ад анкалагічных хваробаў павялічыцца з цяперашніх 8,2 млн выпадкаў за год да 13 млн.

Дыягностыка захворванняў ракам за 2012 год

Эксперты арганізацыі таксама адзначаюць, што ў 2012 годзе часцей за ўсё дыягнаставалі рак лёгкіх (1,8 млн выпадкаў, 13 % ад агульнай колькасці), рак грудзей (1,7 млн выпадкаў, 11,9 %) і рак тоўстай кішкі (1,4 млн выпадкаў, 9,7 %).



Выпадкі смерці ад раку ў 2012 годзе

Найбольш частымі былі выпадкі смерці ад раку лёгкіх (1,6 млн выпадкаў, 19,4 % ад агульнай колькасці), рака печані (0,8 млн выпадкаў, 9,1 %) і рака страўніка (0,7 млн выпадкаў, 8,8 %).

Сёння азначаецца Сусветны дзень барацьбы з анкалагічнымі хваробамі, які праводзіцца штогод у мэтах павышэння інфармаванасці беларусаў пра рак як адно з самых страшных захворванняў сучаснай цывілізацыі.

У 2013 г. колькасць хворых на рак беларусаў склала 42 тыс., і гэтая лічба штогод расце.

ЮВ, belsat.eu, паводле БелаПАН

Стужка навінаў