Пуцін патлумачыў забойствы ў маскоўскай школе дрэнным мастацкім густам


Прэзідэнт Расеі пракаментаваў інцыдэнт з забойствам настаўніка геаграфіі ды паліцыянта.

«Трэба выхоўваць новае пакаленне гледачоў з добрым мастацкім густам, якія ўмеюць разумець і шанаваць тэатральнае, драматычнае, музычнае мастацтва. І калі б у нас рабілася гэта належным чынам, то, можа быць, і трагедыі, падобнай да сённяшняй маскоўскай, не было б», – заявіў Пуцін на адкрыцці паседжання прэзідыуму прэзідэнцкага Савету культуры і мастацтва.

Сёння вучань старэйшых класаў са стрэльбаю ўварваўся ў школу і ўзяў у закладнікі дзяцей і настаўніка. Вучняў вызвалілі, злачынцу схапілі, але падчас страляніны загінулі настаўнік геаграфіі ды адзін паліцыянт.

Злачынца – Сяргей Гардзееў – паводле аднакласнікаў, быў выдатнік. Расейскія праваахоўныя органы падазраюць, што старшакласнік, які прыйшоў у школу са стрэльбаю і пісталетам, хацеў адпомсціць настаўніцы геаграфіі, паведамляе «Bbc.co.uk».

{movie}Страляніна ў маскоўскай школе |right|14603{/movie}

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў