Як абараніць свае правы на польскай мяжы?


Калі вы збіраецеся трапіць у Еўропу праз беларускую-польскую мяжу, везяце з сабой тавар або прадукт, увоз якога ў ЕЗ можа быць абмежаваны, ці трапілі ў непрыемную сітуацыю з візамі і дакументамі, то вам варта прачытаць нашыя парады.

Па-першае, калі ўзнікаюць нейкія канфліктныя сітуацыі з польскімі памежнікамі ці мытнікамі, заўсёды звяртайцеся да кіраўнікоў зменаў, якія правяраюць вашыя дакументы і рэчы.

Па-другое, калі канфлікт нявычарпаны, то ў вас ёсць магчымасць напісаць скаргу. Тэарэтычна вы можаце паскардзіцца на беларускай, расейскай, польскай і англійскай мове.

Пасля падачы скаргі вам мусяць даць яе арыгінал з пячаткаю (копія застаецца ў памежнікаў). Адказ на вашую скаргу вы атрымаеце цягам двух дзён.

Апроч таго, вы можаце сустрэцца з камендантам памежнікаў або кіраўніком мытні. На жаль, зрабіць гэта можна толькі з 7:15 да 15:15 (паводле мясцовага часу). Звычайна пасля такой размовы скарга разглядаецца неадкладна.

Калі ж вы мінаеце беларуска-польскую мяжу, напрыклад, а 6 (паводле польскага часу) ці пасля 15:15, то варта патэлефанаваць дзяжурнаму (ягоны нумар звычайна на дзвярах ці вокнах службовых памяшканняў мытнікаў і памежнікаў).

Колькі цыгарэт і алкаголю можна правозіць у ЕЗ?

Наземнымі відамі транспарту з вызваленнем ад мыта можна правозіць тавараў на суму не больш за € 300.

Тытунёвыя вырабы

Цыгарэты – 40 шт., або

Цыгарылы – 20 шт., або

Цыгары – 10 шт., або

Тытунь – 50 г.

Алкагольныя напоі

Алкаголь крэпасцю звыш 22 % – 1 л, або

Алкаголь крэпасцю менш за 22 % – 2 л, або

Нешыпучыя віны – 4 л,

Піва – 16 л.

Лекі можна правозіць толькі ў выпадку, калі яны для асабістага спажывання і не перавышаюць 5 пачак.

Паліва



Поўны бензабак і дадаткова можна правезці каністру, аб’ём якой не перавышае 10 л.

ЮВ, KR паводле białorus.pl

Стужка навінаў