Ці ёсць у Беларусі ценявы бізнес?


Бізнес у Беларусі істотна адрозніваецца ад таго, які існуе ў Расеі ды ва Украіне, падкрэсліў эканаміст Павел Данейка.



Звонкія імёны расейскага і ўкраінскага бізнесу – гэта людзі, якія паспяхова бралі ўдзел у прыватызацыі дзяржаўнай маёмасці, падкрэсліў спадар Данейка. Сярод іх амаль няма людзей, якія пачалі зарабляць на сваёй наватарскай ідэі. Беларускія бізнесоўцы – гэта тыя, хто зрабіў сваю справу з нуля, на сваіх уласных тэхналагічных ідэях. Найбольш таленавітыя беларусы праз адсутнасць прыватызацыі мусілі шукаць іншыя бізнес-мадэлі.

{movie}Ці ёсць у Беларусі ценявы бізнес? Павел Данейка ў “Размове Мацкевіча” |right|14562{/movie}

Беларускі бізнес не перабывае ў гэты момант у ценявым сектары, адзначыў адмысловец. «На сённяшні дзень беларускі бізнес дастаткова празрысты і «белы». Падатковы рэжым вельмі ільготны на фоне ўсяго асяроддзя, што нас акружае».

Эканаміст працаваў некаторы час у Маскве і прыкладна ў 2006–2007 яму здавалася, што пасля Беларусі ён «трапіў у рай». «У мяне ёсць досвед той расейскі ды ва Украіне давялося папрацаваць, але цяпер у Беларусі нашмат утульней, зручней рабіць бізнес, чым у гэтых краінах», – запэўніў эксперт

Падрабязнасці – у відэаматэрыяле.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў