Калядоўнікі пад Бялынічамі абстралялі дом, дзе ім не адчынілі дзвярэй


Двое маладзёнаў з вёскі Вішоў Бялыніцкага раёну прыдумалі, як ім забавіцца доўгімі студзеньскімі начамі, і выправіліся калядаваць па вёсцы. Але іхны святочны настрой падзялялі не ўсе аднавяскоўцы.

49-гадовы мужчына, былы афганец, з якім хлопцы ўжо канфліктавалі раней, не захацеў адчыняць калядоўнікам дзвярэй і замкнуўся ў хаце. Маладыя людзі доўга стукалі, крычалі пад вокнамі, нават кідалі ў дзверы розныя прадметы, якія знайшлі на падворку, аднак мужчына быў непахісны. Раззлаваўшыся, адзін з хлопцаў дастаў з кішэні пнеўматычны пісталет і пачаў страляць па хаце непрыветнага суседа.

Падчас страляніны, на шчасце, ніхто не пацярпеў, аднак усе пяць вокнаў у доме мужчыны засталіся без шкла. Гаспадар выклікаў міліцыю.

«Цяпер дачыненні 20-гадовага мужчыны, які нідзе не працуе, распачатая крымінальная справа паводле артыкулу 339-1 КК РБ «Хуліганства», – распавяла афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэту па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк.Устанавілі, што падчас страляніны ён быў нецвярозы. Пнеўматычную зброю сканфіскавалі, прызначылі шэраг экспертызаў».

МЯ, паводле «Kp.by»

Стужка навінаў