У Львове можа з'явіцца вуліца Жызнеўскага


Львоўская філія партыі “Свабода” прапанавала прысвоіць званьне “Ганаровы грамадзянін горада” пяці загінулым удзельнікам сутычак у Кіеве і выплаціць матэрыяльную дапамогу іх сем’ям.
Як піша сайт ВА “Свабода”, Львоўскай гарадзкой радзе прапануецца прысвоіць званьне “Ганаровы грамадзянін горада” пяці загінулым — беларусу Міхаілу Жызьнеўскаму, Сяргею Нігаяну, львавяніну Юрыю Вярбіцкаму і яшчэ двум неапазнаным асобам — і ўсталяваць матэрыяльную дапамогу ў памеры 50 000 грн (5 000 еўра) сем’ям загінулых.
Гэтую прапанову ад імя 55 дэпутатаў агучыў намесьнік кіраўніка фракцыі “Свабода” ў Львоўскай гарадзкой радзе Любамір Мельнічук.
Паколькі “Свабода” мае бальшыню ў мясцовай Радзе, а большасьць дэпутатаў цяпер знаходзяцца ў Кіеве, Мельнічук прапанаваў супольнасьці горада прагаласаваць за прапанаваны праект рашэньня.
“Супольнасьць горада аднадушна ў сваім імкненьні годна ўшанаваць памяць загінулых герояў і матэрыяльна падтрымаць іх сем’і. Такім чынам, наш наступны крок — мы перадаём рашэньне на выкананьне мэру Львова Андрэю Садоваму”, — адзначыў Любамір Мельнічук.
Нагадаем, што 22 студзеня 25-гадовы Міхаіл Жызнеўскі стаў ахвяраю сутыкненняў на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве. Ён атрымаў агнявое раненне ў сэрца.
Адзначым, што Міністэрства замежных спраў чакае, каб гібель Жызнеўскага афіцыйна пацвердзілі ўкраінскія ўлады.
“Консульскія супрацоўнікі гатовыя аказаць усю неабходную дапамогу і зрабіць адпаведныя консульскія дзеянні”, — перадае interfax.by словы намесніцы начальніка ўпраўлення інфармацыі МЗС Марыі Ваньшынай.
ЮВ, belsat.eu
Стужка навінаў