Пратэстоўцы ў Кіеве рыхтуюцца да чарговага штурму


«Барыкады растуць, як і запасы кактэйляў Молатава», – перадае карэспандэнт «Белсату» ў Кіеве Усевалад Шлыкаў.

{movie}Пратэстоўцы ў Кіеве рыхтуюцца да чарговага штурму|right|14417{/movie}

Калі на барыкадах паспакайнела, сюды пацягнуліся тысячы людзей. Выглядае на тое, што і праваахоўнікі вырашылі пачакаць са штурмам, што меўся адбыцца яшчэ ўчора.

Урад Украіны заяўляе, што не мае дачынення да забойства маніфестанцаў. Адпаведную заяву зрабіў прэм’ер-міністр Мікалай Азараў, назваўшы смерць актывістаў – правакацыяй. Пакуль афіцыйна пацвердзілі інфармацыю пра двух загінулых. Неафіцыйна – гаворка пра 5 асобаў.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў