Загадкавыя абразы, якімі дабраслаўлялі маладых і аберагалі жывёлу – у Менску


Большасць з 38 абразоў, сабраных ў малой зале Мастацкага музею, не падпісаныя. Выключэнні – працы апошніх майстроў калісьці знакамітай дынастыі іканапісцаў Гераковых – Уладзіміра і Гаўрыіла. Пра іншыя абразы вядома толькі, што паўсталі яны ў -м – пачатку 20-га стагоддзяў у вёсках Чачэрскага раёну.



АНДРЭЙ СКІДАН, ВЕТКАЎСКІ МУЗЕЙ СТАРАВЕРСТВА:

“Загадкі ў чым: хто быў аўтарамі гэтых працаў? Мы ведаем толькі некалькіх, і тое са словаў іншых людзей. Мы не ведаем, хто з гэтых вядомых пісаў якія іконы – яны не падпісаныя. Загадак шмат”.

{movie}Агляд падзеяў культуры (21.01.2014) |right|14363{/movie}

Сярод іншых загадак, што шляхам даследаванняў спрабуюць адгадаць мастацтвазнаўцы: як такія абразы стваралі людзі без адмысловай адукацыі:

УЛАДЗІМІР ПРАКАПЦОЎ, ДЫРЭКТАР НАЦЫЯНАЛЬНАГА МАСТАЦКАГА МУЗЕЮ:

“Калі паглядзець з прафесійнага пункту гледзішча – як гэта зроблена? Вельмі па-мастацку – як па колеры ўзятае, як па малюнку. Так што нават для прафесійных мастакоў будзе карысна паглядзець гэтыя працы”.

Некаторымі з гэтых абразоў на Гомельшчыне добраслаўлялі маладых, іншыя лічыліся заступнікамі хатняй жывёлы і пчолаў. Цяпер жа Нацыянальны мастацкі музей лічыць за гонар менавіта гэтаю выставаю пачаць юбілейны, 75-ы год сваёй працы.

Іншыя навіны: у Дзяржаўнай філармоніі рыхтуюцца да прэм’еры інсцэнізацыі Ларысы Сімаковіч пра этнографа Міхася Раманюка. У інтэрнеце з’явіўся “самы наркаманскі” беларускі кліп на вершы Алеся Плоткі.

МЧ, belsat.eu

Стужка навінаў