Гісторыі беларусаў, якія атрымалі адукацыю за мяжою і вярнуліся


Колькі каштуе адукацыя за мяжою, як паехаць у магістратуру або на курсы за мяжу – у рубрыцы «Свая кішэня» праграмы «Асабісты капітал».

{movie}Як атрымаць адукацыю за мяжою? |right|14234{/movie}

Праграма «Асабісты капітал» выходзіць на «Белсаце» кожны панядзелак а 20:30. Паглядзець яе можна ў онлайн-трансляцыі на нашым сайце або ў закладцы «Нашыя праграмы».

Менеджарка культурных праграмаў Надзея Ількевіч скончыла ўніверсітэт у Вільні, брытанска-расейскую магістратуру ў Маскве. Была на шматлікіх трэнінгах, семінарах і курсах павышэння кваліфікацыі ў Польшчы, Украіне, Сербіі.

Частка праграмаў гарантуе аплату ўсіх выдаткаў, на іншых трэба дакласці свае грошы на харчаванне або праезд. У свеце існуе мноства стыпендыяў, на якія могуць падаваць заяўкі беларусы. Апошні тэрмін падавання дакументаў, як правіла, якраз узімку. Паводле Надзеі Ількевіч, на добрую падрыхтоўку патрэбна паўгода. Таму шукаць варыянтаў трэба ўжо ўлетку. Што датычыць кароткатэрміновых праграмаў, дык тут варта адсочваць прапановы штотыдзень, як «гарачыя пуцёўкі». Свае паслугі ў пошуку адукацыйных паездак прапаноўваюць і фірмы.

Уладальнік сайту продажу хрысціянскай літаратуры epbook.by Яраслаў Вязоўскі скончыў семінарыю ў ЗША, цяпер вучыцца ў аспірантуры Абэрдынскага ўніверсітэту (Шатландыя). Адукацыя каштуе каля 5 тыс. фунтаў на год, але ў Вялікай Брытаніі ёсць схема дапамогі замежным студэнтам: выдаткі бяруць на сябе спонсары. Яраславу трэба плаціць толькі за візы, квіткі, пражыванне ў Шатландыі, дзе ён праводзіць два месяцы на год. Спачатку ён здымаў класічны «bed & breakfast» (25 фунтаў за ноч), а цяпер жыве ў знаёмых.

Трапіць на летнюю школу за мяжу можна дзякуючы беларускаму ўніверсітэту.

АК, belsat.eu

Стужка навінаў