Чаму беларусы пераходзяць у іслам?


За што можна любіць іслам і не любіць мусульманаў, у «Размове Калінкінай» распавядае беларуская мусульманка Вольга-Рыяна Чарных.

Прыняўшы іслам, Вольга атрымала другое імя і памяняла пашпарт. Паводле яе, родныя і знаёмыя, на дзіва, даволі спакойна адрэагавалі на гэтую падзею. А паходзіць дзяўчына з гарадскога паселішча Коханава (Талачынскі раён, Віцебская вобласць).

{movie}Вольга-Рыяна Чарных у “Размове Калінкінай”|right|14188{/movie}

Журналістка, яна пачала цікавіцца ісламам, калі стала мець шчыльныя дачыненні з мусульманамі, а адбылося гэта ў Польшчы. У 2010 годзе тады яшчэ Вольга наведала Чачэнію.

Паводле суразмоўніцы, іслам – гэта не тое, што робяць мусульмане. Гэта рэлігія спакою. А як захоўваюцца вернікі – гэта ўжо зусім іншае пытанне. Вольга-Рыяна таксама распавяла, што 95 % беларусак спачатку прыходзяць у іслам, пасля шукаюць мужа.

АК, belsat.eu

Стужка навінаў