Беларускі фільм, які трэба паглядзець перад смерцю


Фільм рэжысёра Элема Клімава «Ідзі і глядзі» атрымаў тытул «Самы лепшы беларускі фільм» у рэйтынгу IMDb.



«Ідзі і глядзі» ўвайшоў у спіс 250 найлепшых фільмаў паводле версіі IMDb. За апошнія гады стужка сабрала амаль 400 рэцэнзіяў ад замежных гледачоў. Кінаэксперты ўлучылі яго ў лік «50 фільмаў, якія трэба паспець паглядзець перад смерцю».

Кінастужка рэжысёра Элема Клімава выйшла на экраны ў 1985 годзе. Суаўтарам быў пісьменнік Алесь Адамовіч.

Цікавыя факты пра кінастужку

Кульмінацыйную сцэну гэтага фільму – апакаліптычную бітву нацыстаў і партызанаў на гіганцкім тарфяным балоце – гэтак і не знялі. Аўтары сцэнара прыйшлі да высновы, што гледачы яе могуць не вытрымаць. На прэм’ерных паказах гэтай стужкі ля кінатэатраў дзяжурылі хуткія. На паказах у людзей здараліся сэрцавыя спохваты і эпілептычныя прыпадкі.

Брытанскі часопіс «Time Out London» аддаў беларускаму фільму першае месца ў рэйтынгу «50 найвялікшых фільмаў пра Другую сусветную вайну».

Замежныя кінакрытыкі часта параўноўваюць «Ідзі і глядзі» з «Апакаліпсісам сёння» Копалы.



Застылы ў неразуменні ды жаху погляд

Адзін з экспертаў асноўнага канкурэнта IMDb – буйнога міжнароднага парталу пра кіно «Rottentomatoes» (сярэдняя адзнака беларускага фільму – 8,1 з 10 ад экспертаў і 4,5 з 5 ад гледачоў): «Нам паказалі падзеі вайны не праз аб’ектыў дакументальнасці, а праз застылы ў неразуменні ды жаху погляд непасрэднага ўдзельніка падзеяў».

ЮВ, паводле interfax.by

Стужка навінаў