Першаю Мітрапаліт Павел блаславіў сцюардэсу


Мітрапаліт з Расеі пазнаёміўся з першымі беларускімі вернікамі ў самалёце.

Сёння новы кіраўнік Беларускага экзархату мітрапаліт Павел адслужыў урачыстае набажэнства ў Менску. Да сабору Святога Духа ён прыехаў на белым «BMW».

Прэзентаваць вернікам свайго пераемніка меўся мітрапаліт Філарэт. Аднак ён у саборы адсутнічаў. Мітрапаліт Павел патлумачыў прычыну: хвароба – і заклікаў усіх памаліцца за свайго папярэдніка.

У Менск новы мітрапаліт Менскі ды Слуцкі прыляцеў учора. Ён сказаў, што ягонае першае знаёмства з беларускімі хрысціянамі адбылося на борце самалёта, дзе некалькі асобаў, у тым ліку сцюардэса, папрасілі блаславення.

У інтэрв’ю беларускім журналістам святар распавёў, які наказ яму на служэнне ў Беларусі даў кіраўнік Расейскай праваслаўнай царквы патрыярх Кірыл. «Даючы наказ мне, найсвяцейшы патрыярх Кірыл сказаў, што місія будзе заключацца ў працягу таго добрага, што рабілі мае папярэднікі на беларускай зямлі. Гэта – пропаведзь Евангелля, малітва з усімі вернікамі, імкненне прынесці дабро і любоў людзям, якія жывуць на гэтай жыватворнай беларускай зямлі. Я думаю, што гэтую місію я буду старацца выконваць», – паабяцаў мітрапаліт Павел журналістам.

Фрагменты гутаркі Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі з журналістамі ў кафедральным саборы Святога Духа паказалі ў праграме «Нашы навіны» на тэлеканале ОНТ.

АК, паводле БелаПАН

Стужка навінаў