Беларусь – радзіма хобітаў


Да гэткае высновы прыйшоў брытанскі навукоўца, які параўнаў клімат, што панаваў у краях «Уладара пярсцёнкаў», з сапраўднымі зямнымі краінамі.

Доктар Лант, які даследуе творчасць Толкіна, кажа, што клімат Міжзем’я быў вельмі падобны на клімат Заходняй Еўропы і Паўночнай Афрыкі.



Клімат Шыр, у ваколіцах якога жылі хобіты, у тым ліку Більба і Фрода Торбінс, на думку доктара Ланта, найлепш падыходзіць Беларусі.
Навуковец падлічыў, што сярэдняя гадавая тэмпература ў Шыры была прыблізна 7 градусаў паводле Цэльсія, а сярэдняя колькасць ападкаў складала 61 см. Праўда, у самой Вялікай Брытаніі існуюць такія рэгіёны – у графствах Лінканшыр і Лестэршыр. Таму, на думку Ланта, рэжысёры, якія праводзілі здымкі Шыру ў Новай Зеландыі, памыліліся ў сваім выбары.



Сярэдняя тэмпература ў паўночных рэгіёнах Міжзем’я заставалася ніжэй за нуль – як у Паўночнай Еўропе. У сваю чаргу паўднёвыя раёны Мордар і Харад кліматам нагадваюць Сахару – там сухое і спякотнае надвор’е і вельмі маленькія расліны.

Дарэчы, параза оркаў у баях з людзьмі, эльфамі і гномамі адбылася праз тое, што яны пакутавалі ад… авітамінозу. Калі б яны маглі толькі зрэдку з’есці пірог з заварным крэмам або салату, або вэнджанага ласося і наведаць хаця б некалькі сеансаў у салярыі, гісторыя для іх скончылася б лепш, мяркуе навуковец.

Спадар Лант кажа, што ўсе свае даследаванні ён праводзіў у вольны ад працы час, бо ёсць аматарам творчасці Толкіна.

Паводле wyborcza.pl, intex-press.by

Стужка навінаў