«Майдан коціцца ў прорву»


Што чакае ўкраінцаў, калі стаяць на вуліцы не застанецца сілаў?

{movie}Інтэрв’ю “ПраСвету” з Расціславам Шапашнікавым|right|14080{/movie}

Тактыка ўкраінскіх уладаў вядзе да таго, што пратэсты на Майдане згаснуць самі сабою. І вінаватыя ў гэтым не толькі людзі Віктара Януковіча, але і сённяшняя апазіцыя: калі яна сама была пры ўладзе, дык заплюшчвала вочы на карупцыю. Цяпер карумпаваныя суддзі, якія засталіся на пасадах з тых часоў, штампуюць выракі апазіцыянерам. Украінцы на Майдане пратэстуюць перадусім супраць карупцыі і бандытызму ва ўладзе, а не дзеля ўваходжання ў Еўразвяз або падтрымання апазіцыі. Гэтак лічыць кіраўнік грамадзянскай ініцыятывы «Дарожны кантроль», журналіст Расціслаў Шапашнікаў. Інтэрв’ю з ім зрабіла праграма «ПраСвет».

«ПраСвет» выходзіць штопятніцу а 20:30. Праграму можна паглядзець у онлайн-трансляцыі на нашым сайце або ў закладцы «Нашыя праграмы».

Раней спадар Шапашнікаў, які рэдагуе ўкраінскі партал «Дарожны кантроль», дзе публікуюцца матэрыялы пра карупцыю сярод ДАІшнікаў і чыноўнікаў, распавёў «Белсату», што пагражае журналістам, якія расследуюць карупцыйныя справы ва Украіне.

АК, belsat.eu

Стужка навінаў