Дзмітрый Сухановіч: на што спадзявацца нашым спартоўцам у Сочы?


«Усе спадзевы – на «ветэранаў» беларускага спорту», – гаворыць спартовы аглядальнік «Белсату» Дзмітрый Сухановіч.

На Алімпійскія гульні ў Сочы не прайшла нашая зборная па хакеі. «Але ёсць спадзяванні на іншыя медалі, напрыклад, на выступ Дар’і Домрачавай. Несумненна, яшчэ маем надзеі на фрыстайл – нашыя «ветэраны» Дашчынскі і Грышын могуць трапіць на п’едэстал, а таксама падае надзеі малады спартовец Гусцік», – кажа Дзмітрый Сухановіч.

Яшчэ адзін «ветэран» – лыжнік Сяргей Далідовіч. «Але ён ужо бегае толькі марафонскія дыстанцыі, а там – вельмі высокая канкурэнцыя, таму цяжка прагназаваць, якім будзе вынік», – дадаў адмысловец.

Што да агульнай сітуацыі, у якой апынуўся беларускі спорт, госць «Студыі «Белсат» адзначыў, што нядаўна пабудавалі манеж, куды прыязджаюць нават з-за мяжы на трэнінгі. «Але што да перспектываў і маладога пакалення… іх адзін-два і ўсё», – падкрэсліў Дзмітрый Сухановіч.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў