Украінскі КДБ выклікае на размовы карыстальнікаў «Facebook’у»


Служба бяспекі Украіны выклікала на «размову» ўкраінскую актывістку «Європейської молоді України», інфармуе Twitter Еўрамайдану.

dok

Кацярыну Каратчэнку выклікалі ў следчы аддзел для дачы тлумачэнняў адносна ейных публікацыяў у сацыяльнай сетцы «Facebook», але ў апошні момант СБУ вырашыла пакінуць актывістку у спакоі. “Патэлефанавалі, сказалі, што ў іх ужо няма пытанняў і павіншавалі з Новым Годам”, распавяла “Белсату” актывістка. На сваім акаўнце Кацярына шмат піша пра тое, што адбываецца на Майдане ў Кіеве, дзе ўжо некалькі тыдняў стаяць пратэстоўцы.

Ю.В., belsat.eu

Стужка навінаў