Пра што апазіцыянеры запыталі беларускіх дэпутатаў? (Відэа)


Напярэдадні Новага года прадстаўнікі кампаніі «Гавары праўду!» перадалі ў Палату прадстаўнікоў звароты да кожнага з дэпутатаў, папрасіўшы іх адказаць на тры пытанні «для інфармавання выбаршчыкаў, інтарэсы якіх яны прадстаўляюць і абараняюць у вышэйшым заканадаўчым органе краіны».



«Гавары праўду!» задала дэпутатам наступныя пытанні:

{movie}Андрэй Дзмітрыеў: Мы папрасілі дэпутатаў адказаць на тры пытанні|right|13970{/movie}

– Як вядома, Палата прадстаўнікоў прыняла ў другім чытанні законапраект, які ўводзіць дзяржаўны падатак за выдачу дазволу на допуск транспартавага сродку да ўдзелу ў дарожным руху. Просім паведаміць, як асабіста вы галасавалі ў гэтым пытанні.

– Пачынаючы з 2011 года беларуская эканоміка застаецца ў цяжкім стане – якія ініцыятывы для развіцця беларускай эканомікі вы прапаноўвалі?



– Палата прадстаўнікоў ухваліла бюджэт Рэспублікі Беларусь на 2014 год – як вы ставіцеся да выдзялення Br 15 млрд на сайт прэзідэнта, чаму падтрымалі рост выдаткаў на сілавы блок, ухваліўшы пры гэтым фактычнае скарачэнне (з улікам інфляцыі) выдаткаў на ахову здароўя і адукацыю?

«Аб адказах парламентарыяў мы праінфармуем выбаршчыкаў, паведаміўшы ім, чым займаюцца іх абраннікі за сценамі Дому ўраду, – запэўніў намеснік кіраўніка кампаніі «Гавары праўду!» Андрэй Дзмітрыеў. – Мы мяркуем, што гэта будзе і падвядзеннем вынікаў гэтага года і своеасаблівым планаваннем наступнага».

«З Калядамі вас, спадары дэпутаты! Да сустрэчы ў наступным годзе!», – звярнуўся да дэпутатаў Андрэй Дзмітрыеў.

МЯ, belsat.eu, паводле БелаПАН

Стужка навінаў