Дзеды Марозы–альпіністы ў Віцебску! (фота)


У Віцебску група маладых людзей, якія прафесійна займаюцца прамысловым альпінізмам, зарганізавала службу дастаўкі Дзедам Марозам падарункаў праз… акно.

З дапамогаю альпінісцкага рыштунку віцебскі Дзед Мароз спускаецца з даху і трапляе праз акно ў кватэру, каб павіншаваць дзетак. Сыходзіць ён таксама праз акно, спускаючыся ўніз па вяроўках.

Стваральнікі новай паслугі — Андрэй Васільеў, Антон Дварак і Уладзіслаў Калеснікаў — плануюць пашыраць свой бізнес. Хутка можна будзе замовіць не толькі Дзеда Мароза–альпініста, але і проста дастаўку падарункаў ці віншаванняў пры любой нагодзе і нават «выкраданне» нявесты.

МЛ, паводле БелаПАН

Стужка навінаў