Як Віленская стала Савецкаю? Выйшаў гадавік, прысвечаны тапаніміцы Горадні


Пра назвы гарадзенскіх вуліц і плошчаў можна даведацца з “Гарадзенскага гадавіка”, што прэзентавалі ў галерэі “Крыга”. На 143-х старонках раскрываюцца таямніцы гарадзенскай тапанімікі.

{movie}Як Віленская стала Савецкаю? |right|13914{/movie}

ЮРЫЙ ГАРДЗЕЕЎ НАВУКОВЫ, РЭДАКТАР «ГАРАДЗЕНСКАГА ГАДАВІКА»:
«Усе залежала ад нашых архіўных магчымасцяў і матэрыялаў. Таму ў нумары можна сустрэць артыкулы, прысвечаныя гісторыі гарадзенскіх плошчаў і вуліцаў XVI–XVIII стст. Мы тут убачым артыкулы, прысвечаныя гісторыі ўнутрыгарадскіх аб’ектаў XIX ст. І некалькі артыкулаў, прысвечаных XX – пачатку XXI ст.».

Сярод аўтараў – даследчыкі Ігар Трусаў, Ганна Паўлоўская, Вячаслаў Швед, Алесь Госцеў, Юрый Саяпін.

ЮРЫЙ САЯПІН, ГІСТОРЫК:
«Я напісаў артыкул, прысвечаны гарадской тапаніміцы ХХ ст., дзе я спрабаваў разблытаць гарадскую тапаніміку, вельмі-вельмі заблытаную ў назвах і рашэннях гарвыканкаму тых часоў».

Гэта другі нумар гадавіка, першы разляцеўся па аматарах гісторыі Горадні вельмі хутка, таму аўтары спадзяюцца, што і сёлетні гадавік не залЕжыцца на паліцах кнігарняў.

Мар’яна Чарняева

Іншыя тэмы: у кнігарні «Логвінаў» прэзентавалі апошнюю кнігу выдавецтва. «2morrow2late» выпусцілі падвойны кліп, зняты супольна з Валерыяй Валадзько. У Бруселі працуе фестываль лядовых фігураў на тэму коміксаў. На Кафедральным саборы ў Вільні паказваюць мульцік 3D.

Стужка навінаў