У Горадні залева з градам, вуліцы затопленыя


На Горадню 17 ліпеня абрынуўся моцны дождж з градам.

Як паведамляе newgrodno.by, найбольш ад стыхіі пацярпелі мікрараёны Пагараны-Кашэўнікі, Вішнявец, Румлёўскі мост.

Вуліцы моцна затапіла, што апошнім часам здараецца ў беларускіх гарадах падчас кожнай моцнай залевы. Рух на Румлёўскім масту быў цалкам паралізаваны праз дрэнную бачнасць, у выніку яго, як і Стары мост, перакрыла ДАІ.

Залева ў Горадні. 17 ліпеня 2021 года.
Фота: Белсат
Залева ў Горадні. 17 ліпеня 2021 года.
Фота: Белсат
Румлёўскі мост. Горадня, Беларусь. 17 ліпеня 2021 года.
Фота: newgrodno.by

Гарадзенцы паведамляюць, што затапіла гандлёвы цэнтр «Карона» на праспекце Касманаўтаў.

У Горадні падчас залевы затапіла гандлёвы цэнтр «Карона». Горадня, Беларусь. 17 ліпеня 2021 года.
Фота: newgrodno.by / Telegram
У Горадні падчас залевы затапіла гандлёвы цэнтр «Карона». Горадня, Беларусь. 17 ліпеня 2021 года.
Фота: newgrodno.by / Telegram

Мы сабралі відэа відавочцаў стыхіі ў Горадні:

Каля 17.00 навальніца з моцным дажджом пачалася таксама ў Менску. Залева зноў затаплівае вуліцы.

Раней Белгідрамет прагназаваў, што ў суботу пасля апоўдня і да 23.00 чакаецца неспрыяльнае надвор’е – навальніцы і залевы.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў