У дзень выбараў над Масквой збілі некалькі дронаў


У асноўны дзень прэзідэнцкіх выбараў у Расеі сталіца краіны сутыкнулася з атакай дронаў. Пра гэта ў сваім тэлеграм-канале паведаміў мэр Масквы Сяргей Сабянін. Ляцелі беспілотнікі і ў бок украінскіх гарадоў.

Арлан-10
Беспілотнік «Арлан-10». Кіеў, Украіна. Кастрычнік 2022 года.
Фота: Поліція Київщини / Mil.in.ua

Паводле Сяргея Сабяніна ўночы 17 студзеня былі збітыя чатыры дроны: два – у гарадской акрузе Дамадзедава і па адным – у Раменскай і Ступінскай гарадскіх акругах. На месцах падзення абломкаў, паводле папярэдніх звестак, разбурэнняў і пацярпелых няма.

У Міністэрстве абароны РФ адзначылі, што дроны таксама атакавалі іншыя вобласці Расеі: Арлоўскую, Белгародскую, Калужскую, Растоўскую, Яраслаўскую і Краснадарскі край. Агулам было запушчана 35 БПЛА.

Апроч таго, па Белгародскай вобласці былі запушчаныя дзевяць снарадаў рэактыўнай сістэмы залпавага агню RM-70 «Вампір» і тры снарады рэактыўнай сістэмы залпавага агню «Ураган».

Пра атакі беспілотнікаў паведамляюць і ва Украіне. Як адзначылі ў Паветраных сілах ЗСУ, у межах Адэскай вобласці было збіта 14 дронаў. Агулам з Крыму было запушчана 16 БПЛА.

Таксама расейскія войскі ўдарылі пяццю зенітнымі кіраванымі ракетамі С-300 па Харкаўскай і Данецкай вобласцях і дзвюма кіраванымі авіяцыйнымі ракетамі Х-59 у Чарнігаўскай вобласці.

Абноўлена
Кактэйлі Молатава, падпалы, зялёнка. Як расейцы выказваюць сваё стаўленне да выбараў
2024.03.15 16:51

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў