Пад Менскам ліквідавалі «парнастудыю»


Аператыўнікі Баранавіцкага ГАУС затрымалі 23-гадовую жыхарку Менскага раёну, якая арганізавала ў сябе дома студыю вытворчасці порнакантэнту. Распачатая крымінальная справа за выраб і распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў, паведамляе МУС.

Кватэра, у якой ствараўся кантэнт. Крыніца: МУС Беларусі / Telegram

«Устаноўлена, што на працягу года дзяўчына самастойна здымала відэа, сама ж выступала ў ролі акторкі. Затым размяшчала ролікі на спецыялізаваных сайтах з мэтай атрымання выгады. Доступ да кантэнту каштаваў ад 50 да 500 рублёў», – распавядае намеснік начальніка Упраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі УУС Берасцейшчыны Дзмітрый Сухадольскі.

У дзяўчыны канфіскавалі камп’ютарную тэхніку, лічбавыя носьбіты інфармацыі, апаратуру для запісу, тэматычны рэквізіт і асвятляльнае абсталяванне.

Максімальнае пакаранне ў Беларусі за выраб і распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў – абмежаванне волі на тэрмін ад 2 да 4 гадоў або пазбаўленне волі на такі ж тэрмін.

Апошні час сілавікі ўзяліся за мадэляў «OnlyFans» і некалькі разоў на месяц ладзяць падобныя затрыманні. Але ў беларускім заканадаўстве няма вызначэння, што такое дазволеная эротыка, а што – порна, таму трактоўка вельмі вольная. «Белсат» пісаў пра мадэль сайту «OnlyFans», якую сілавікі прымушалі прызнацца ў вырабе і распаўсюдзе парнаграфіі, нават не адкрыўшы яе ноўтбука.

Гісторыі
Сілавікі пайшлі глядзець «OnlyFans»? Беларуска расказала пра пераслед за «распаўсюд порна»
2023.11.19 15:00

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў