Толькі на нашым сайце! Комікс, падарожжа ў машыне часу і нетыповы погляд на падзеі


На Новы год наш сайт мае для вас адмысловы падарунак. Мы запускаем уласныя праекты. Вы зможаце пазнаёміцца з рэальным пацаном Кішкурнам, якога ў коміксе ажыўляе мастак Аляксей Хацкевіч з калісьці знакамітага дуэту «Саша і Сірожа», а таксама завітаць разам з гісторыкам Вячаславам Шведам у рэстарацыю і краму стогадовай даўніны.

УСЕ НОВЫЯ ПРАЕКТЫ БУДУЦЬ З’ЯЎЛЯЦЦА Ў РУБРЫЦЫ “ЦІКАВІНКІ”!

Комікс з сучасным «прылічным калдыром»

scan0001(1)

Кішкурна – 35-гадовы «калдыр». Хлапец недурны, з вобласці. Ён просты хлопец, любіць пагаманіць з іншымі ды патроху размаўляе на розных мовах. Але часам верыць, што пуп зямлі – гэта ён. Чалавек сярэдняга дастатку. Глядзіць на свет шырока расплюшчанымі вачыма і слухае, разявіўшы рот.

За ягонымі прыгодамі ды праблемамі вы зможаце назіраць у коміксах, якія малюе для нас мастак Аляксей Хацкевіч, шырока вядомы як удзельнік культавага дуэту «Саша і Сірожа».

Комікс з прыгодамі Кішкурны будзе з’яўляцца на нашы сайце штосераду ў рубрыцы «Цікавінкі». Першы комікс – 8 студзеня.

STARавіны. Навіны, якія сталіся гісторыяй

Як жылі нашыя продкі? Што елі, дзе бавіліся, як апраналіся? Што іх хвалявала і весяліла? Гісторыя – гэта не толькі даты і войны. Гісторыя – гэта і тое, з чаго складаецца штодзённае жыццё. А што, як ні газеты, якія выдаваліся 100 гадоў таму, распавядзе нам пра гэта? Разам з аўтарам праекту, гісторыкам, прафесарам Вячаславам Шведам мы завітаем у рэстаран «Фрицъ» і скаштуем боршчык кансамэ, паназіраем, як апраналіся тагачасныя прыгажуні, падслухаем, пра што гутарылі. А каб вобраз штодзённасці нашых продкаў быў поўны, газеты будуць з усіх рэгіёнаў краіны.

А найбольш дакладна аўтар прыгледзіцца да 1913 года – апошняга года дабрабыту і адноснага спакою. Яшчэ не пачалася Першая сусветная вайна. Яшчэ далёка да рэвалюцыі.

У падарожжа ў захапляльнае мінулае мы запрашаем вас штопанядзелак. А як святкавалі Новы год беларусы 100 гадоў таму і якія падарункі атрымлівалі – чытайце 30 снежня ў рубрыцы «Цікавінкі».

У рубрыцы «Цікавінкі» будуць з’яўляцца і іншыя нашы праекты. Сачыце за абнаўленнямі!

belsat.eu

Стужка навінаў