Ля Чырвонага касцёлу маліліся за Плошчу, палітзняволеных і свабодную Беларусь (фота)


На 3-ю гадавіну снежаньскіх падзеяў 2010 года, калі ўлады Беларусі ўчынілі ў Менску жорсткі разгон дэманстрантаў, якія выступілі супраць афіцыйных вынікаў выбараў прэзідэнта, блізу касцёлу святых Сымона і Алены ў Менску прайшла акцыя, прысвечаная Плошчы.

Прыкладна 25 грамадзянскіх актывістаў і неабыякавых людзей запалілі свечкі ды лампады на ўспамін аб трагічных падзеях, калі праваахоўнікі збілі ды затрымалі сотні мірных грамадзянаў – апанентаў існай улады. Прысутныя памаліліся за палітзняволеных і за свабодную будучыню Беларусі.

За малітваю назіралі міліцыянты і супрацоўнікі сілавых структураў у цывільным, якія ў падзеі не ўмешваліся.

МЯ, belsat.eu, паводле БелаПАН

Стужка навінаў