З’явіліся смартфоны з прыладаю для мітынгаў


Навінка – родам з Тайланду, дзе пратэстоўцы дамагаюцца адстаўкі прэм’ер-міністра і ейнай адміністрацыі.

Антыўрадавыя дэманстрацыі ў Бангкоку працягваюцца з канца кастрычніка. Галоўнаю зброяй пратэстоўцаў сталі свісткі. Мясцовы распрацоўнік Накрын Лерднамўонг якраз раскручваў уласную кампанію «Innovation Plus». Ён вырашыў заявіць пра сябе і адначасова дапамагчы пратэстоўцам ашчадзіць сілы і лёгкія. Гэтак з’явіўся дадатак да смартфона, які імітуе гук свістка.

Дзякуючы ўбудаванай функцыі Накрын Лерднамўонг можа адсочваць месца смартфона з гэтым дадаткам. Распрацоўнік пахваліўся, што ягонае ноу-хау хутка стала папулярнае не толькі ў Бангкоку, але і ў свеце. Праўда, дэманстранты кажуць, што класічны свісток усё ж дае лепшы гук і выхад эмоцыям, чым камп’ютарная прылада.

{movie}З’явіліся смартфоны з прыладаю для мітынгаў|right|13820{/movie}

АК, belsat.eu

Стужка навінаў