Жонка аднаго з галоўных апазіцыянераў Украіны наразае лімоны на кухні Майдану


Тэрэза Яцэнюк (жонка Арсенія Яцэнюка) працуе на майданаўскай кухні і кожную гадзіну спявае гімн. Без яе і людзей, якія там працуюць, украінская «Плошча» наўрад ці пратрымалася б гэтак доўга.
На ўваходзе на майданаўскую кухню стаіць ахова. А за дзвярыма кіпіць праца. Маладыя дзяўчаткі, бабулі, хлопцы – усе працуюць, як канвеер. Каля 50 асобаў наразаюць кілбасы, гуркі, робяць гарбату. Валанцёры на Майдане працуюць пазменна. Усіх разам каля 1600 чалавек. Перапынакі яны робяць толькі на гімн.
{movie}Кухня “ЕўраМайдану” спявае гімн Украіны|right|13798{/movie}
Частка пакою, дзе месціцца кухня застаўленая слоікамі з сочывам і рознымі закаткамі, якія сюды прыносяць самыя звычайныя людзі. Некаторыя нясуць ужо прыгатаваную ежу. Немаладая жанчына распавядае ў калідоры, што салаты ды іншыя прысмакі робяць некалькі паварых, якія вырашылі падтрымаць пратэстоўцаў катлетамі па-кіеўску.
На «пякельнай кухні», гэтак яе назвалі самі валанцёры, мітусня, як у мурашніку. Хтосьці робіць сваю справу моўчкі, а хтосьці – спявае народныя песні. Але кожную гадзіну ўсе разам спяваюць нацыянальны гімн Украіны. Гэты патрыятызм кранае ў пэўным сэнсе нават змушае пачырванець. Ну дзе ў Беларусі можна сустрэць нешта гэткае.
На «пякельнай кухні» сярод звычайных валанцёраў працуе і жонка аднаго з лідараў украінскай апазіцыі – Тэрэза Яцэнюк.
{movie}Жонка Арсенія Яцэнюка дапамагае на кухні Еўрамайдана |right|13799{/movie}
Юрась Высоцкі, Аркадзь Несцярэнка, Алесь Баразенка, belsat.eu
Стужка навінаў