Першы тату-фэст у Менску (фота)


У Менскім клубе «Re:Public» упершыню распачаўся тату-фэстываль. У першы дзень узнагародзілі найлепшыя студыі тату, таксама выступілі вядомыя музычныя гурты і бодзі-арт танцаўніцы.

На другі дзень запланавалі майстар-класы ад сябраў журы ды найлепшых тату-салонаў Менску.

Галоўнымі задачамі фестывалю арганізатары называюць развіццё і папулярызацыю тату-культуры ў Беларусі, абгрунтаванне татуіроўкі як віду мастацтва, азнаямленне са стылямі і новымі тэндэнцыямі ў свеце тату.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў