Беларускія кантрабандысты пачалі выкарыстоўваць высокія тэхналогіі


Кантрабандысты спрабавалі пераправіць з Беларусі ў Латвію праз Заходнюю Дзвіну 6 скрынак з цыгарэтамі. Каб груз не згубіўся, унутры замацавалі GPS-трэкеры.

Каб перахапіць груз з высокатэхналагічным абсталяваннем, задзеялі не толькі памежнікаў і міліцыянтаў, але і ваенную контрвыведку КДБ. Скрынкі знайшлі на беразе Заходняй Дзвіны ў Мёрскім раёне. Арыштавалі трох асобаў 1990, 1989 і 1986 гадоў нараджэння, якія, магчыма, маюць дачыненне да кантрабанды.

Сума ацэнкі цыгарэтаў “Прэм’ер” з акцызнымі маркамі Рэспублікі Беларусь у колькасці 3000 пачак склала больш як Br 18 млн, GPS-трэкеры ацэненыя на Br 11,5 млн.

МЛ, паводле БелаПАН

Стужка навінаў