Яўген Васьковіч: 7 гадоў


У траўні 2011 года Яўгена Васьковіча асудзілі разам з Арцёмам Пракапенкам і Паўлам Сырамолатавым на 7 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму за спробу падпалу ўначы на 17 кастрычніка 2010 года будынку бабруйскага КДБ.

Адвакат Яўгена Васьковіча адзначыў, што малады чалавек растлумачыў матывы свайго ўчынку жаданнем адказаць супрацоўнікам праваахоўных органаў, якія ўжываюць непрапарцыйныя дзеянні ў дачыненні дэмакратаў. Абарона прасіла суд пакараць юнакоў, не пазбаўляючы іх волі.

Яўген Васьковіч у апошнім слове заявіў, што не шкадуе пра зробленае. Ён сказаў, што лічыць сябе ліцвінам, а сваім абавязкам – абараняць нацыянальныя беларускія каштоўнасці.

Спачатку адбываў пакаранне ў Магілёўскай калоніі № 15, а 12 кастрычніка 2011 года яго перавялі на больш жорсткі рэжым – у памяшканне крытага тыпу (ПКТ), у Магілёўскую турму № 4. Там ён некалькі разоў трапляў у штрафны ізалятар за непадпарадкаванне.

Яўген Васьковіч – удзельнік Плошчы, за што адседзеў 11 дзён арышту ў ізалятары на вул. Акрэсціна ў Менску.

Стужка навінаў