«Усходняе партнёрства» «размарозіць» дыялог? (відэа)


Саміт заканчваецца з нечаканымі навінамі для беларусаў. Падобна, што замарожаныя стасункі між афіцыйным Менскам і Бруселем чакаюць зрухі, перадае з Вільні Настасся Яўмен.

{movie}«Усходняе партнёрства» «размарозіць» дыялог? |right|13534{/movie}

Пасланец ад Беларусі Уладзімір Макей прапанаваў Еўразвязу пачаць перамовы аб спрашчэнні візавага рэжыму. Пра гэта паведаміў старшыня Рады Еўропы Гэрман Ван Ромпёй.

«Мы вітаем заяву Беларусі пра яе гатовасць пачаць перамовы аб палягчэнні візавага рэжыму з Еўрапейскім Звязам. Гэта прынясе ўзаемную карысць нашым грамадзянам», – заявіў кіраўнік Рады Еўропы.

Аднак прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайце сёння паціснула руку не толькі дзяржаўным чыноўнікам з краінаў «Усходняга партнёрства». Яна таксама сустрэлася з прадстаўнікамі апазіцыі гэтых дзяржаваў. На сустрэчы прысутнічалі жонка Алеся Бяляцкага Наталля Пінчук, старшыня АГП Анатоль Лябедзька і былы палітвязень Павал Севярынец.

Жузэ Мануэл Барозу, якога ў свой час публічна зняважыў Аляксандр Лукашэнка, пажадаў беларусам як хутчэй вярнуцца да працэсу еўраінтэграцыі.

Віленскі саміт «Усходняга партнёрства» не прынёс Беларусі важкіх рашэнняў. Застаецца спадзявацца, што прынамсі візавыя спрашчэнні набудуць сілу на саміце 2015 года. Пра дамову аб асацыяцыі з Беларуссю пакуль не адважваюцца гаварыць нават самыя смелыя еўрапейскія палітыкі.

belsat.eu

Стужка навінаў