«Жывое відэа» з МКС! Кожныя 45 хвілінаў – заход сонца!


На старонцы NASA цяпер можна паглядзець наўпроставую відэатрансляцыю з борта Міжнароднай касмічнай станцыі. Унутраныя камеры дазваляюць назіраць за працай экіпажу, і, вядома, адкрываюць від на нашую планету з арбіты.

МКС здзяйсняе цалкам абарот вакол Зямлі за 90 хвілінаў, таму кожныя 45 хвілінаў можна назіраць узыход і заход сонца. Часам у гэтай трансляцыі чутны і гутаркі касманаўтаў з цэнтрам кіравання.

{movie}„Жывое відэа” з МКС! Кожныя 45 хвілінаў – заход сонца!|right|13532{/movie}

SAR-401

Расейскія навукоўцы прэзентавалі чарговую версію чалавекападобнага робата пад назваю SAR-401, які меркавана у хуткай будучыні стане працаваць на арбіце. Для кіравання прыладаю касманаўт будзе апранаць адмысловы гарнітур, з дапамогай якога рухі чалавека цалкам дублююцца. Асноўнымі функцыямі робата ў космасе будуць праверка стану міжнароднай станцыі, дробны рамонт, а таксама пакуль нескладаныя аперацыі, якія, аднак, патрабуюць выхаду з касмічнага модуля. Вага SAR-401 складае 144 кілаграмы, а самастойна падняць робат можа да 10 кіляў. Цяпер на арбіце ёсць чалавекападобны “Robonaut-2”, аднак ён не ў стане выходзіць ў адкрытую прастору і хутчэй застаецца толькі доказам канцэпцыі касмічнага чалавекападобнага робата.

ATLAS ІДЗЕ ДА ВАЙСКОЎЦАЎ

Кампанія “Boston Dynamics” падзялілася чарговым відэа з робатам Этлас, які гэтым разам ідзе нагамі па падлозе, на якой накіданае рознае смецце. Пакуль, зразумела, бачна, што ёсць над чым працаваць, прылада нават валіцца, аднак распрацоўка тэхнікаў кампаніі на цяперашні момант найбольш адказвае патрабаванням амерыканскіх вайскоўцаў. Абарончая навуковае агенцтва DARPA ў хуткім часе збіраецца распачаць пабудову чалавекападобных машын, прызначаных для працы ў месцах, дзе людзям пагражае смерць. Напрыклад, пасля аварыі на атамнай электрастанцыі. Распрацоўнікі запэўніваюць, што пасля хуткага паляпшэння штучнага інтэлекту робата, прылада стане амаль цалкам аўтаматычная.

ПЛЫВЕ, ЯК ЧАРАПАХА

На выставе «RobotSafari», якая прайшла ў Лондане, навукоўцы з Талінскага тэхнічнага ўніверсітэту прадэманстравалі робата-субмарыну. Асноўная фішка U-CAT – ласты, скампанаваныя, як у марской чарапахі. Такая канструкцыя дазваляе атрымаць звышманеўранасць. Прылада здольная плысці ва ўсе кірункі, разварочвацца на месцы ды імгненна змяняць вектар перасоўвання – з любой пазіцыі. Такія здольнасці, на думку распрацоўнікаў, будуць вельмі прыдатныя падчас працаў у абмежаванай прасторы пад вадой. Напрыклад, пасля катастрофы караблёў або ў вузкіх пячорах. Гэтак званыя “біянатхнёныя” робаты – цяпер вельмі папулярная тэндэнцыя сярод інжынераў.

САМАЛЁЦІК ПАД КАНТРОЛЕМ

Ізраільскі распрацоўнік Шай Гайтэйн стварыў модульную прыладу, якая нясе ў паветры папяровы самалёцік, а таксама кіруе ім з дапамогаю вашага смартфону. PowerUp 3.0 складаецца з акумулятара, рухавічка і прапелера, яны і дазваляюць самаробным лятальным апаратам рассякаць нябёсы. Кантралюецца палёт з дапамогай адмысловай праграмы для айфона. Нахіляючы ґэджэт у розныя бакі, можна змяняць кірунак руху самалёціка. Батарэі прылады хапае на 10 хвілінаў, а заладаваць яе можна праз звычайны USB-порт. Гэджэт абаронены ад удараў вугляродным корпусам. Пасля запуску ў вытворчасць камплект для папяровага самалёціка будзе каштаваць каля 40 долараў.

ROBOT GIRL

А скончым гэткаю незвычайнаю док-станцыяй для смартфонаў у выглядзе робата-дзяўчыны. Стварыў гэджэт, які падлучае мноства дэвайсаў праз блютус да сваіх дынамікаў, скульптар Марк Рычы. У відэа прылада апрача таго, што свеціцца і рухае галавой, яшчэ і круціцца, аднак гэтую функцыю рэалізоўвае сам Марк, які схаваўся ад камеры. Кошт гэткай док-станцыі, якую стваральнік выставіў на продаж, складае шэсць з паловаю тысяч долараў.

Паглядзець іншыя выпускі праграмы “Дэвайс” вы можаце ў нашым архіве.



belsat.eu

Стужка навінаў