Праезд даражэе і будзе даражэць


Даражэюць не толькі прадукты і паслугі ЖКГ. Паводле інфармацыі БелаПАН, з 1 снежня кошт праезду ў грамадскім транспарце сталіцы павысіцца да 3000 рублёў.
{movie}Падаражэе праезд (25.11.2013) |right|13465{/movie}
Падрыхтаваны Менскім гарвыканкамам праект пакуль не зацверджаны. Калі яго ўхваляць, гэта будзе трэцяе павышэнне тарыфу на праезд за год.

Паводле ацэнак уладаў, у 2014 годзе тарыф на праезд грамадскім транспартам працягне расці. У Менску кошт адной паездкі можа скласці да 5000 рублёў, у абласцях – да 4200 рублёў.

Апошні раз плата за праезд у сталічным транспарце вырасла 1 кастрычніка: тады кошт квітка падскочыў з 2000 да 2500 рублёў. У абласцях кошт адной паездкі падняўся з 1700 да 2200 рублёў.

Дар’я Румянцава, “Аб’ектыў”
Стужка навінаў