Інструкцыя: як развітвацца з рэкрутамі?


Падчас набору ў войска ў «Шчырай майстроўні» зладзілі провады ў рэкруты. Калі ў войска забіралі альбо на 25 гадоў альбо ўвогуле на ўсё жыццё, провады былі сапраўдным рытуалам.
{movie}Агляд падзеяў культуры (25.11.13)|right|13449{/movie}
ГАННА МАЦКЕВІЧ, СТУДЭНЦКАЕ ЭТНАГРАФІЧНАЕ ТАВАРЫСТВА: «Калі чалавек знікае на ўсё жыццё ці на 25 гадоў, шчаслівага мала: маці губляе сына, жонка губляе мужа, усе кагосьці губляюць. І на вечарыне яго як бы адпявалі. Рэкруцкія песні – сумныя, тужлівыя, пра тое, што хлопец больш не сустрэнецца з маці, пра тое, што дзяўчына будзе плакаць аб мужы, які мужам не стаў».

Гасцям «Майстроўні» распавялі пра магічныя рытуалы, якімі суправаджаліся провады: напрыклад, у шынель будучага жаўнера зашывалі глебу, каб той вярнуўся і мог памерці на ўласнай зямлі. Вядома, гэтак цяпер не робяць, аднак пэўныя традыцыі провадаў у нас яшчэ захаваліся.

МАРЫЯ ЛУК’ЯНАВА, СТУДЭНЦКАЕ ЭТНАГРАФІЧНАЕ ТАВАРЫСТВА: «Традыцыя гэтая яшчэ жывая, гэтыя песні яшчэ жывыя, іх спяваюць. Але гэтыя песні ведаюць толькі бабулькі – 70-гадовыя, 80-гадовыя жанчыны. Іхныя дзеці гэтых песень ужо не ведаюць». Імпрэзу зладзілі сябры Студэнцкага этнаграфічнага таварыства ў межах цыклу імпрэзаў «Вячоркі па суботах», што праходзіць кожны другі тыдзень.

Іншыя тэмы: Дзясяткі танцораў з Беларусі, Расеі і Украіны сабраліся ў Гомлі на “Містычным балі ў графа Кальёстро”. Макс Корж прэзентаваў новы альбом у Маскве. У міланскім музеі “Прадо” спалучылі жывапісныя працы з чучаламі, насякомымі ды шкілетамі.

Мар’яна Чарняева, Агляд падзеяў культуры

Стужка навінаў