Самастрэлы вядомых беларусаў


Складальнікі Оксфардскага слоўніка англійскай мовы выбралі словам-2013 неалагізм «selfie» – фотаздымак самога сябе, зроблены пры дапамозе смартфона або ўэб-камеры і размешчаны ў сацыяльных сетках.

Рэдактары слоўніка падлічылі, што ў параўнанні з мінулым годам ўжыванне слова «selfie» вырасла на 17000 %. У жніўні 2013-га слова ўключылі ў онлайн-версію Оксфардскага слоўніка. Цяпер разглядаецца пытанне яго ўнясення ў традыцыйную папяровую версію.

У беларускай і расейскай мовах аналагам англійскага «selfie» можа быць слова «самастрэл», якое таксама даволі хутка ўвайшло ва ўжытак карыстальнікаў смартфонаў.

У свой час selfie-фоткі рабілі ўладальнікі аналагавых фотаапаратаў. Не грэбавалі гэтым нават сусветна вядомы рэжысёр Стэнлі Кубрык і легендарныя «Бітлы». Імаверна, у 70-х гэта можна было лічыць чымсьці ўнікальным, тым больш што ў тыя часы было не так шмат фотааматараў.

Пасля таго, як лічбавы фотаздымак стаў даступны масам, інтэрнэт запаланілі губастыя бландынкі на фоне дываноў ды пацанчыкі з раёну на фоне чужых крутых машын.

Мы ж патрацілі гадзіну часу на вандроўкі па «Фэйсбуку», каб адшукаць вядомых беларусаў, якія таксама не ўтрымаліся і зрабілі свой унёсак у папулярызацыю самастрэлаў.


Папа БО (Аляксандр Багданаў) – прадусар
bo

Андрэй Дзмітрыеў – палітык

dzmitr


Франак Вячорка – моладзевы актывіст

franak

Андрэй Каравайка – журналіст

korowaj


Макс Корж – спявак

korz


Блогер Яўген Ліпковіч і зорка ізраільскага ТБ Барыс Штэрн

lipkowicz


Палітык Алесь Міхалевіч і паэтка Валярына Кустава

mihalewicz


Ю.В.,belsat.eu
Глядзі таксама
Каментары