Чаму дзяржава змагаецца з літарамі?


Чэшскія дыпламаты, «нячэсныя» журналісты, рок-н-рол… З кім толькі не змагалася дзяржаўная судовая і прапагандысцкая машына за апошнія 20 гадоў. Наступнаю мішэнню, імаверна, сталіся выдаўцы. Як і навошта ўлады змагаюцца з літарамі? Пра гэта гутарка ў «Размове Жбанкова» з юрыстам і літаратарам Андрэем Бастунцом.

{movie}Чаму дзяржава змагаецца з літарамі?|right|13384{/movie}

Выдавецтва «ЛогвінаЎ» не парушыла ніводнага закону. Каму і навошта спатрэбілася спыняць яго працу? «Галоўная праблема падчас згаданага судовага працэсу была ў тым, што мастацкі фотаальбом «Прэс-фота Беларусі – 2011» быў прызнаны экстрэмісцкім матэрыялам (рашэнне суда Ашмянскага раёну). Гэта здарылася ў красавіку 2013-га, а сам альбом быў выдадзены больш як за год да гэтага. Зразумела, што «ЛогвінаЎ» не мог нават уявіць, што будуць такія наступствы пасля таго, як быў завезены ў краіну, прадаваўся ў крамах», – гаворыць госць праграмы. У выніку, на думку Міністэрства інфармацыі, выдаўца мусіў аднекуль ведаць пра тое, што гэты альбом – экстрэмісцкі, хоць адпаведнае рашэнне гарадзенскія ідэолагі прынялі значна пазней.

Сітуацыя вакол выдавецтва «ЛогвінаЎ» выходзіць за межы канкрэтнага выпадку. Можна казаць, што рашэнне суда, паводле якога выдавецтва спыніла сваю дзейнасць, – прыклад таго, як дзяржава ставіцца да недзяржаўных ініцыятываў.

Праект «ЛогвінаЎ» быў адным з нешматлікіх паспяховых праектаў, які стварылі беларусы для беларусаў. Ці магчыма лічыць вайну супраць «ЛогвінаЎ» прыкладам культурніцкага генацыду? Глядзіце больш у «Размове Жбанкова»!

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў