«Akute» навучылі менчукоў цалаваць сонца


https://youtu.be/6ZS1tdqF1Xo
Гурт «Akute» прыехаў у Менск з праграмаю «Мы цалуем сонца» і сабраў аншлаг у найбуйнейшым клубе сталіцы «Re:Public». Магілёўскія музыкі выпрабавалі праграму спачатку на замежных слухачах.

«Мы праехалі па гарадах Літвы, Латвіі і Польшчы ды паўсюль нас успрымалі даволі добра, нягледзячы на тое, што гэта была беларуская мова і новы матэрыял. Людзі спявалі разам з намі, і гэта было вельмі прыемна», – кажа вакаліст гурта Стас Мытнік.
{movie}Агляд падзеяў культуры (18.11.2013) |right|13357{/movie}
Вялікі сольны канцэрт «Akute» ў Менску падтрымала маладая каманда «Tonqixod», што дэманструе, якім можа быць беларускі арт-рок і псіхадэл, дзе музыка і словы маюць аднолькавую моц.

«Мэты спадабацца сённяшняй публіцы ў нас няма, бо мы разумеем, што людзі прыйшлі трошкі на іншую музыку, на канкрэтную каманду. Нашая задача – зацікавіць тых людзей, якія слухаюць тое, што мы слухаем, і слухаюць такое, што мы граем», – патлумачыў лідар гурта Уладзь Лянкевіч.

«ТонкіХод» хутка парадуе сваіх слухачоў новым альбомам. Што да герояў вечара «Akute», то яны дапрацоўваюць свой трэці дыск, а літаральна на днях пакажуць дэбютны відэакліп на песню «Бегчы».

Іншыя тэмы: Першы за пяць гадоў доўгачаканы альбом гурта «Стары Ольса» прэзентаваны ў ДК МАЗу пры поўным аншлагу. Берасцейскі гурт «Sciana» правёў прэзентацыю новай кружэлкі без саксафону і самога альбому. «IQ-48» адзначылі выхад сінглу «Зброя» бясплатным канцэртам і паабяцалі новы альбом.

Сяргей Будкін, Адэля Дубавец, belsat.eu, «Навіны культуры»

Глядзі таксама
Каментары