Вайцюшкевіч: «Я вельмі шчаслівы, што напісаў мелодыю на «Беларускую песню»


У Менску працягваюць гучаць вершы Караткевіча – гэтым разам пакладзеныя на музыку. У галерэі “У нескладовае” Зміцер Вайцюшкевіч выканаў праграму “Беларуская песня”, складзеную з улюбёных вершаў паэта.

{movie}Вайцюшкевіч: «Я вельмі шчаслівы, што напісаў мелодыю на «Беларускую песню» |right|13302{/movie}

ЗМІЦЕР ВАЙЦЮШКЕВІЧ БАРД: “Кожная гісторыя, кожны вершык, напісаныя на музыку, адкрываюць яшчэ паўней талент Караткевіча, даюць 100-адсоткавы поспех. Я вельмі шчаслівы, што напісаў мелодыю на “Беларускую песню”, бо пасля гэтага ўжо наогул можна нічога не пісаць увогуле як кампазітару”.

Праграма “Беларуская песня” гучала ўжо ў вялікіх залах. Да таго моманту, пакуль Вайцюшкевіч меў магчымасць даваць легальныя канцэрты. Цяпер ён вымушаны граць вось такія сольныя паўпадпольныя кватэрнікі. Аднак умовы не перашкаджаюць шмат якім прыхільнікам аўтарскай песні называць гэтую праграму Вайцюшкевіча адною з найлепшых.

НАДЗЕЯ, СЛУХАЧКА: “Вайцюшкевіча ў Менску і ўвогуле ў Беларусі вельмі не хапае. Ён займае сваю нішу, робіць вельмі патрэбныя рэчы для патрэбнай публікі. Яго прыемна слухаць – як моладзі, так і старэйшым людзям, таму я лічу, што ён мае вяртацца ў “Казу” [канцэртная зала “Менск”. – Рэд.], на большыя менскія сцэны і мае спяваць для людзей, якія яго безумоўна чакаюць”.

Фестываль “Лятучы стол Караткевіча” працягваецца. Эстафету ў Вайцюшкевіча перахопяць перакладчыкі. На наступным тыдні яны прэзентуюць замежныя выданні твораў класіка.

Іншыя тэмы: Мультфільм «Піліпка» паводле беларускай народнай казкі ўганаравалі ў Маскве. «Бі-2» запісалі альбом з сімфанічным аркестрам. Трыпціх Фрэнсіса Бэйкана прадалі за рэкордныя $ 42,2 млн. Нямецкія ўлады апублікавалі фатаграфіі 25-ці працаў з ліку тых, што раней знайшлі ў кватэры 80-гадовага мюнхенца.

{movie}Агляд падзеяў культуры (13.11.2013) |right|13301{/movie}

Сяргей Будкін, Мар’яна Чарняева, belsat.eu

Стужка навінаў