Беларусы гінуць на працы


Цягам бягучага года ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці загінулі 146 асобаў.

Гэткія звесткі за студзень–кастрычнік 2013 года апублікаваў Дэпартамент дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

У 26 % выпадкаў людзі гінулі ад рухомых прадметаў ці дэталяў, якія разляталіся ці круціліся, 12,3 % – у выніку абвалаў, 11 % – пасля падзення з вышыні. У выніку дарожна-транспартавых здарэнняў загінулі 29 работнікаў, ад удару электрычным токам – 14. Яшчэ тры асобы памерлі ад траўмаў, нанесеных ім іншымі асобамі, двое атрымалі смяротныя траўмы пры пажары, адзін загінуў пры выбуху.

У параўнанні з аналагічным леташнім перыядам колькасць такіх здарэнняў не змянілася, зазначылі ў ведамстве.

МЛ, паводле БелаПАН

Стужка навінаў