Жывы ланцуг-даміно з кніг, які трапіў у Кнігу рэкордаў Гінэса (відэа)


Бельгійцы склалі самы даўгі ў свеце ланцуг з кніг, які прымусілі рухацца.

Ланцуг-даміно з кніг: рэкорд на Антвэрпенскім кніжным кірмашы, лістапад 2013 г.

Дзеля таго, каб пабіць папярэдні рэкорд, Бельгійскай асацыяцыі кнігавыдаўцоў «Boek.be» спатрэбіліся 4845 кніг і 40 валанцёраў. Усё адбывалася на Антвэрпэнскім кніжным кірмашы. Даўжыня ланцуга склала 614 м. Кнігі падалі каля 6 хвілінаў і напрыканцы «склаліся» ў тры бельгійскія словы: «кніга», «кірмаш» і «чытаць».

Ланцуг-даміно з кніг: рэкорд бібліятэкі Кейптаўну, жнівень 2013 г.

Папярэдні рэкорд належаў бібліятэцы Кейптаўну (Паўднёвая Афрыка), якая сёлета ў жніўні дзеля эфекту даміно склала ў раўнюткія шэрагі 2586 тамоў. А ў траўні, таксама сёлета, такі трук з удзелам 2131 кніг зрабілі ў Публічнай бібліятэцы Сіетлу.

Ланцуг-даміно з кніг: рэкорд Публічнай бібліятэкі Сіетлу, травень 2013 г.

АК, belsat.eu

Стужка навінаў