Камп'ютар пад скураю


Немец Тым Кэнан, які заве сябе «біяхакерам», зашыў сабе ў руку камп’ютар для маніторынгу ўласных паказнікаў цела.

Досыць вялікая прылада “Circadia 1” абсталяваная акумулятарам, які ладуецца пры дапамозе бяздротавай тэхналогіі і можа падлучацца да любой android-прылады для перадачы інфармацыі. У цяперашні час гэта паказнік тэмпературы носьбіта. Апроч таго, маецца падсвятленне для татуіроўкі, пад якой і размешчаны дэвайс.

Паводле распрацоўніка, адною з праблемаў было ўжывіць агрэгат – для гэтага ён скарыстаўся дапамогаю сябра, такога ж «біяхакера,» які правёў аперацыю без анастэзіі ды адпаведнай ранейшай практыкі. Будучая значна меншая мадэль прылады зможа фіксаваць таксама і пульс уладальніка. Цягам некалькіх месяцаў плануецца пачаць выпуск такіх камп’ютараў коштам 500 долараў без уліку платы за аперацыю імплантацыі.

{movie}Dэвайс: камп’ютар пад скураю|right|13173{/movie}

У Каліфарнійскім універсітэце распрацавалі сістэму, якая здольная зрабіць бескантактавае жэставае кіраванне прыладамі гэткім жа звыклым, як і кіраванне праз сэнсарны экран. Робата-малпу плануюць выкарыстоўваць у будучыні для пошукаў прэснай вады і лёду на Месяцы. Распрацаваны гаджэт, які надзяваецца на галаву і пры дапамозе інтэграваных сэнсараў рэгіструе мазгавую актыўнасць, запісваючы відэа, якое вас зацікавіла. Кампактны хатні піўзавод нагадвае грубку, да якой падлучаны рэзервуар для гатовага пеннага напоюякі варыцца каля 4-х гадзінаў. Вынайдзеная і прылада, здольная панізіць тэмпературу вадкасці ў алюмініевым слоіку аб’ёмам 330 мілілітраў з 32-х да 5 градусаў Цэльсія ўсяго за 42 секунды.

Кірыл Смяглікаў, belsat.eu

Стужка навінаў