Сын рэпрэсаваных: тым, хто афармляў наша затрыманне, было сорамна


Дзень памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў адзначыўся… чарговымі рэпрэсіямі. У Менску балі затрыманы ўдзельнікі жалобнага марафону і двойчы – журналісты, якія супрацоўнічаюць з «Белсатам».

Чорны дзень у гісторыі беларускай літаратуры. 76 гадоў таму рэпрэсіўная сістэма савецкай дзяржавы забіла больш за 100 беларускіх інтэлектуалаў. Сёння ж тых, хто хацеў памянуць ахвяраў таталітарнай сістэмы на Кальварыйскіх могілках, затрымалі: 23 чалавекі, у тым ліку і васьмігадовае дзіця.

Сярод затрыманых былі і незалежныя журналісты, якія супрацоўнічаюць з нашым тэлеканалам. Наталля Валакіда і Сяржук Краўчук рыхтавалі матэрыял пра жалобны марафон па месцах масавых рэпрэсіяў на Кальварыйскіх могілках, які адзначаецца кожны год 29 кастрычніка.

{movie}Рэпрэсіі… у памяць рэпрэсіяў (матэрыял з “Аб’ектыву”)|right|13113{/movie}

Жалобны марафон па месцах пахаванняў ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў у Менску меўся прайсці таксама праз парк Чалюскінцаў, Лошыцу, Курапаты. Ён распачаўся на Кальварыйскіх могілках. Пасля ўскладання кветак пачала дзеяць міліцыя. Падобна, да іх патэлефанаваў дырэктар могілак.

«Было бачна, што людзям, якія афармлялі гэтыя паперы, ім было сорамна. Ім было няёмка, так я магу гэта ацаніць. Выглядала гэта так: я выконваю,тое, што загадалі», – сказаў «Белсату» адзін з затрыманых, Уладзімір Раманоўскі, які разам з бацькамі сядзеў у сталінскіх лагерах. Пасля вызвалення памінальны ўсё ж наведалі Лошыцу і парк Чалюскінцаў.

У гэты ж дзень затрымалі іншых нашых калегаў – незалежных журналістаў Аляксандра Баразенку і Марыю Арцыбашаву. Яны працавалі зусім над іншаю тэмай – пра моладзевыя арганізацыі. Да журналістаў падыйшлі людзі ў цывільным, іх аўтамабіль таксама не выглядаў як службовы. Праз некалькі гадзін, узяўшы тлумачэнні, іх таксама адпусцілі.

АК, belsat.eu

Стужка навінаў