Фільм дачкі знакамітага рэжысёра: “Кіндэр-Вілейскі прывід”


На «Тураўскай восені» адбылася прэм’ера стужкі дачкі Віктара Турава.

Як і штогод, у Магілёве праходзяць рэтраспектыўныя паказы стужак Віктара Турава. “Тураўская восень” – фестываль традыцыйны, яму ўжо 11 гадоў. Аднак кожны раз гасцей чакаюць сюрпрызы: сёлета ў межах імпрэзы адбылася прэм’ера стужкі “Кіндэр-Вілейскі прывід” аўтарства дачкі знакамітага рэжысёра.

АЛЕНА ТУРАВА, ДАЧКА ВІКТАРА ТУРАВА:

«Бацька даносіў матэрыял, які быў для яго жыццёва істотны, даносіў цудоўныя фільмы пра вайну, якую пражыў, прапусціў праз дзяцінства. У мяне, на шчасце, было больш спакойнае дзяцінства, больш шчаслівае. Я расла ў зусім іншых умовах, у мяне стужкі больш забаўляльнага характару».

Госці “Тураўскай вясны” пабачылі фільмы “Я родам з дзяцінства”, “Людзі на балоце” і самую знакамітую карціну Віктара Турава – “Цераз могілкі”, якая ўваходзіць у спіс сотні найбольш значных фільмаў свету паводле рашэння ЮНЭСКО.

{movie}Агляд падзеяў культуры|right|13104{/movie}

Іншыя тэмы: «Arctic Monkeys» пераспявалі Лу Рыда. У Парыжы графіцісты размалявалі будынак, прызначаны пад знос. Лялечнікі з усяго свету з’ехаліся ў мексіканскі горад Гуадаляхара.

Мар’яна Чарняева, belsat.eu

Стужка навінаў