Сёння Дзень памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій (план мерапрыемстваў)


Дзень памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій нагадвае нам пра страшэнныя падзеі ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году, калі ў менскай унутранай турме НКУС расстралялі больш за 100 беларускіх інтэлектуалаў — літаратараў, навукоўцаў і дзяржаўных дзеячаў. Сярод іх былі Алесь Дудар, Міхась Зарэцкі, Тодар Кляшторны, Янка Нёманскі, Міхась Чарот ды іншыя.

План мерапрыемстваў

Сёння ў Менску і каля Менска адбудзецца жалобны марафон па месцах масавых расстрэлаў 30-40-х гадоў. Пачатак а 11.00 каля ўваходу на Кальварыйскія могілкі. Удзельнікі маратону наведаюць месцы расстрэлаў у Лошыцы, Трасьцянцы, парку Чалюскінцаў.

А 17 гадзіне будзе сустрэча і агульная малітва ў Курапатах, дзе адбудзецца адкрыцьцё мемарыяльнага знаку — крыжа ў памяць палітвязьняў Менскай унутранай турмы НКУС. Ён будзе ўсталяваны з боку «Бульбаш-холу».

А 18.00 у Курапатах адбудзецца малітва за бязьвінна закатаваных людзей.

Арганізатары заклікаюць неабыякавых далучацца, па магчымасьці са сваім транспартам.

Ю.В., belsat.eu

Стужка навінаў