Замест сацыяльнай дзяржавы... сацыяльны бізнес


Прафесар эканомікі ды лаўрэат Нобэлеўскай прэміі міру лічыць, што ягоны рэцэпт можа вывесці з фінансавага крызісу любую краіну.

З прафесарам эканомікі, лаўрэатам Нобэлеўскай прэміі міру Мухамэдам Юнусам гутарыць вядоўца «ПраСвету» Аліна Коўшык. «ПраСвет» можна глядзець штопятніцу а 20:30 у онлайн-трансляцыі, а пасля – у закладцы «Нашы праграмы».

Прычына крызісу, перакананы суразмоўца, – капіталістычная эканоміка, якая арыентуецца перадусім на павышэнне персанальнага прыбытку. «Гэта вельмі эгаістычны варыянт кіравання эканомікаю». Крызіс – гэта папярэджанне, што нешта ідзе не так і сітуацыю трэба выпраўляць.

Паводле Мухамэда Юнуса, урады спрабуюць выйсці з крызісу як мага хутчэй і… вярнуцца на шлях, якім ішлі раней. Вынік: чарговы калапс эканомікі.

Ідэя нобэлеўскага лаўрэата простая: карпарацыі ўсцяж могуць арыентавацца на прыбытак, але паралельна рабіць добраахвотныя акцыі дзеля вырашэння праблемаў. «Гэта кампаніі, якія скіраваныя на прыбытак, але дзейнічаюць як сацыяльны бізнес, каб вырашыць пэўныя праблемы, не разлічваючы на атрыманне дывідэндаў. Напрыклад, «Danon» імкнецца вырашыць пытанне з недахарчаваннем дзяцей у Бангладэш, стварыўшы адмысловы ёгурт з мікраэлементамі, якіх ім бракуе. І робіць гэта для бедных сем’яў», – прыводзіць ён прыклад.

{movie}Нобелеўскі лаўрэат прапануе рэцэпт ад фінансавага крызісу (сюжэт з праграмы “ПраСвет”|right|13058{/movie}

Прафесар пераканаў ужо некалькі карпарацыяў, у тым ліку «Intel». Ён лічыць, што, калі кожны створыць паралельны сацыяльны бізнес, усе праблемы будуць вырашаныя.

АК, belsat.eu

Стужка навінаў