Ці Лукашэнка страціць папулярнасць пасля ліквідацыі аўтарытарызму?


«Сістэма Беларусь» – кнігу з такою назваю прэзентаваў у Варшаве журналіст Андрэй Пачобут. Беларускі карэспандэнт польскага выдання «Gazeta Wyborcza», публіцыст і блогер падзяліўся з палякамі меркаваннем, што беларуская сістэма ўжо руйнуецца.

АНДРЭЙ ПАЧОБУТ, ЖУРНАЛІСТ, БЛОГЕР:
«Гаспадарка паглыбляецца ў вельмі моцны крызіс. Няма сэнсоўных прапановаў, нейкага альтэрнатыўнага шляху выйсця, акрамя як частковага дэмантажу гэтай сістэмы. Размова ідзе аб прыватызацыі часткі дзяржаўнай маёмасці – гэта азначае канец сістэмы. Разам з тым, ці канец сістэмы Беларусі (вось гэтай аўтарытарнай сістэмы) будзе канцом Лукашэнкі як палітыка – нельга адназначна сказаць».
{movie}Пра Беларусь – па-польску|right|13018{/movie}
Андрэй Пачобут рэгулярна зазнае ўздзеянне беларускай сістэмы: яго неаднойчы затрымлівалі ды арыштоўвалі, завялі дзве крымінальныя справы – за абразу Аляксандра Лукашэнкі ды за паклёп на яго. Пачобут кажа, што не баіцца новай хвалі пераследу, якую можа выклікаць ягоная кніга, бо, як і любы журналіст у Беларусі, ён абаронены ад дзяржаўных рэпрэсіяў больш, чым шараговыя беларусы, невядомыя шырокай грамадскасці. Паездка Андрэя ў Польшчу стала магчымая пасля таго, як гарадзенскі суд вызваліў яго ад адбывання пакарання за паклёп на прэзідэнта.

Мар’яна Чарняева, «Аб’ектыў»

Стужка навінаў